:

Палітычныя адносіны

Грэчаская Рэспубліка адной з першых прызнала суверэнітэт Рэспублікі Беларусь (2 студзеня 1992 г.). Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 5 сакавіка 1992 г.

Беларуска-грэчаскія адносіны характарызуюцца ў цэлым невысокай дынамікай развіцця. Двухбаковыя кантакты ажыццяўляюцца пераважна ў рамках мерапрыемстваў міжнароднага характару.

У 1994 і 1996 гг. адбыўся абмен візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Грэцыі і Беларусі. У ходзе візіту Міністра замежных спраў Беларусі ў Грэцыю ў верасні 1996 г. падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

У чэрвені 2009 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Мартынаў наведаў Грэцыю ў рамках удзелу ў нефармальнай міністэрскай сустрэчы АБСЕ.

У 2009-2011 гг. праводзіліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Грэцыі на ўзроўні дырэктараў дэпартаментаў.

У снежні 2015 г. у г.Мінску знаходзіўся з візітам генеральны сакратар МЗС Грэцыі па міжнародных эканамічных пытаннях Г.Цыпрас, які правёў сустрэчы з Міністрам эканомікі Беларусі, Міністрам транспарту і камунікацый, а таксама кіраўніцтвам МЗС.

У сакавіку 2017 г. адбыўся абмен пасланнямі паміж міністрамі замежных спраў дзвюх краін з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

У маі 2017 г. ў г.Афінах праведзены другі раўнд кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў А.Краўчанка, грэчаскую — генеральны сакратар МЗС Д.Параскевопулас.

 

У маі 2019 г. Пасол Беларусі А.Лукашэвіч наведаў г.Салонікі для правядзення сустрэч у аддзяленнях Міністэрства замежных спраў і ў Міністэрстве па справах Македоніі і Фракіі, а таксама рэгіянальных бізнес-структурах.

У 2022 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці