:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Балгарыяй ўсталяваны 26 сакавіка 1992 г.

У сакавіку 1992 г. у г.Сафія адкрыта Генеральнае консульства, якое ў ліпені 1994 г. пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя.

У апошнія гады двухбаковы палітычны дыялог характарызуецца пазітыўнай дынамікай. Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты паміж парламентамі, міністэрствамі замежных спраў і іншымі ведамствамі.

У ліпені 2018 г. у рамках ўдзелу ў саміце ініцыятывы «16 + 1» у г.Сафія адбылася сустрэча Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.Мацюшэўскага з Намеснікам Прэм'ер-міністра Балгарыі па эканоміцы і дэмаграфічнай палітыцы В.Сімеонавым.

У 2016 годзе Беларусь наведаў Міністр замежных спраў Балгарыі Д.Мітаў, у тым ліку ў якасці Старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы.

У 2017 годзе ў г.Сафія праведзены беларуска-балгарскія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях. У верасні 2019 г. у Мінску прайшоў чарговы раўнд кансультацый па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У снежні 2019 г. праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Балгарыі ў рамках удзелу ў СМЗС АБСЕ ў г.Браціславе.

У лютым 2020 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт у Рэспубліку Балгарыя Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. Падчас візіту праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Балгарыя Р.Радзевым, Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў К.Захарыевай, Старшынёй Народнага сходу Ц.Караянчавай, а таксама з прадстаўнікамі балгарскага бізнесу. Па выніках візіту бакі вызначылі напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.

 

 

Актыўна ажыццяўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

У 2016 годзе Беларусь наведала балгарская дэлегацыя на чале са старшынёй Камісіі па эканамічнай палітыцы і турызму Народнага сходу П.Кыневым. Па выніках візіту падпісан мемарандум аб супрацоўніцтве паміж парламентскімі групамі дружбы.

Падчас удзелу парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у 25-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ (г.Тбілісі, Грузія) на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў В.Гумінскім адбылася сустрэча беларускіх парламентарыяў з намеснікам кіраўніка дэлегацыі парламента Балгарыі ў ПА АБСЕ К.Вігеніным.

У маі 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя на чале са старшынёй групы дружбы «Балгарыя-Беларусь» В.Антонавым, падчас якога праведзена сустрэча балгарскай дэлегацыі са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу М.Мясніковічам.

 

 

У верасні 2018 г. падчас візіту Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Андрэйчанкі ў г.Баку (Азербайджан), адбылася сустрэча са Старшынёй Нацыянальнага сходу Рэспублікі Балгарыя Ц.Караянчавай.

У ліпені 2019 г. у г.Мінску адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах У.Варанецкага са старшынёй Камісіі Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя па эканамічнай палітыцы і турызме, членам групы дружбы «Балгарыя-Беларусь» П.Кыневым.

Захоўваецца практыка рэгулярнага правядзення пасяджэнняў Беларуска-Балгарскай Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Апошняе VΙII пасяджэнне камісіі, а таксама двухбаковы бізнес-форум праведзены ў лістападзе 2018 г. у г.Сафія.

Падтрымліваюцца міжведамасныя кантакты з Балгарыяй, у тым ліку ў рамках створаных пад эгідай Міжурадавай камісіі рабочых груп у сферы сельскай гаспадаркі, турызму, транспарту, па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, адукацыі.

У 2022 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці