:

Парадак прыёму дакументаў

Прыём дакументаў для здзяйснення консульскіх дзеянняў ажыццяўляецца шляхам асабістай падачы.

Выключэнне складаюць дзеянні па:

⇒пастаноўцы на часовы або пастаянны консульскі ўлік;
⇒выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь;
⇒выдачы даведак для заключэння шлюбу;
⇒аднаразоваму падаўжэнню тэрміну дзеяння пашпарта.

Дакументы для выканання пералічаных дзеянняў могуць прымацца шляхам паштовых адпраўленняў. Адпраўка гатовых дакументаў ажыццяўляецца за кошт атрымальніка. Пасольства не нясе паштовыя расходы па перасылцы.

У выпадку падачы дакументаў поштай просім таксама адпраўляць канверт з адваротным адрасам атрымальніка або пазначаны на аддзельным лісце адрас для зваротнай адпраўкі. Неабходна абавязкова пазначыць тэлефон для сувязі. Для Грэцыі і Кіпру Пасольства рэкамендуе выкарыстоўваць пошту ACS.

Увага! Пасольства прымае для разгледжання толькі поўны пакет дакументаў з атрыманай дакладнай сумай консульскага збору. У выпадку недастатковасці або няпоўнай аплаты атрыманыя поштай дакументы не прымаюцца да разгледжання.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці