Інфармаванне аб замежных дакументах
Паважаныя суайчыннікі!
Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» устаноўлена Ваша абавязацельства інфармаваць аб набыцці або атрыманні грамадзянства, пасведчання на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які прадастаўляе права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю.
Калі Вы знаходзіцеся за мяжой, прадастаўляць такую інфармацыю варта ў беларускае пасольства ці консульскую ўстанову, на тэрыторыі Беларусі – у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы Вашай рэгістрацыі ці знаходжання.
Акрамя асабістага звароту, Вы можаце накіраваць дакументы ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя па электроннай пошце bg.consul@mfa.gov.by (у тэме ліста пазначыць «Інфармаванне аб замежных дакументах»).
Пры звароце ў замежную ўстанову заяўнік прадастаўляе:
► паведамленне (форма для запаўнення ў электронным выглядзе / бланк для ўласнаручнага запаўнення);
► копію замежнага дакумента (старонкі, што змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) грамадзяніна, назву, серыю (пры наяўнасці), нумар, дату выдачы, тэрмін дзеяння, у тым ліку пра дату ці (альбо) падставы набыцця грамадзянства замежнай краіны);
► дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка: пашпарт або ідэнтыфікацыйная картка (пры асабістым звароце).
Звяртаем увагу, што ў выпадку звароту ў замежную ўстанову поштай, Вам рэкамендавана дадаткова прадаставіць копію Вашага пашпарта (с.31 і разварот з фотаздымкам) ці ідэнтыфікацыйнай карткі. Гэта дапаможа хутчэй засведчыць Вашу асобу і даслаць Вам апавяшчэнне, а значыць Вы ўкладзяцеся ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам.
Калі Вы прадаставілі ў замежную ўстанову поўную інфармацыю (карэктна запоўненае паведамленне і дадаткі да яго), Вам выдадуць ці вышлюць (за кошт атрымальніка) апавяшчэнне з пячаткаю замежнай установы і подпісам консульскай службовай асобы.
Без падачы паведамлення і іншых дакументаў, пазначаных на сайце, інфармацыя лічыцца непрадастаўленай.
З больш падрабязнай інфармацыяй па гэтым пытанні можна азнаёміцца тут.