Парадак прыёму дакументаў
Прыём дакументаў для здзяйснення консульскіх дзеянняў ажыццяўляецца шляхам асабістай падачы.
Выключэнне складаюць дзеянні па:
⇒ разглядзе хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь
⇒ пастаноўцы на пастаянны або часовы консульскі ўлік;
⇒ выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Дакументы для выканання пералічаных дзеянняў могуць прымацца шляхам паштовых адпраўленняў.
У выпадку падачы дакументаў поштай у абавязковым парадку ў пакет дакументаў неабходна ўкласці асобны ліст з указаннем дакладнага зваротнага паштовага адраса (на лацінцы) і нумара мабільнага тэлефона. Для Грэцыі і Кіпра Пасольства рэкамендуе выкарыстоўваць кур'ерскую службу ACS, для Балгарыі – Speedy або Ekont.
Пасольства не нясе адказнасці за паштовыя расходы, а таксама за захаванасць дакументаў пры перасылцы.
Увага! Пасольства прымае для разгледжання толькі поўны пакет дакументаў з атрыманай дакладнай сумай консульскага збору. У выпадку недастатковасці або няпоўнай аплаты атрыманыя поштай дакументы не прымаюцца да разгледжання.