:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Па выніках 2021 года тавараабарот з Балгарыяй склаў 119,12 млн. долараў ЗША (122% да ўзроўня 2020 года), экспарт — 75,11 млн. дол. (137,2%), імпарт — 44,01 млн. дол. (102,6%). Сальда двухбаковага гандлю склалася станоўчым для Беларусі ў памеры 31,10 млн. дол.

млн. долараў ЗША

Год

Тавараабарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2016

82,77

52,35

30,42

21,93

2017

112,08

73,17

38,91

34,26

2018

113,69

75,44

38,25

37,19

2019

 126,55

82,05

 44,52

37,53

2020

97,65

54,75

42,91

11,84

2021

119,12

75,11

44,01

31,10

Аснову беларускага экспарту ў Балгарыю ў 2021 годзе склала металапрадукцыя, прадукцыя прамысловай галіны, нафтахімічнага комплексу, дрэваапрацоўкі і інш. У імпарце з Балгарыі пераважалі лекавыя сродкі, вата, шакалад, хлеб і мучныя кандытарскія вырабы, сокі, харчовыя прадукты іншыя, сродкі для мыцця і чысткі, акумулятары электрычныя і інш.

У 2021 годзе аб'ём гандлю паслугамі склаў 39,3 млн. дол. (74,9% у параўнанні з 2020 годам), у тым ліку экспарт паслуг з Беларусі — 31,2 млн. дол. (64,4%), імпарт паслуг — 8,2 млн. дол. (196,7%). Сальда гандлю паслугамі склалася станоўчым для Беларусі ў памеры 23 млн. дол.

Аб'ём прамых інвестыцый з Балгарыі ў Беларусь склаў 30,9 млн. дол. (126,1% да ўзроўня 2020 года).

Па стане на пачатак 2022 года ў адпаведнасці з Адзіным дзяржаўным рэгістрам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае каля 50 юрыдычных асоб, створаных з удзелам юрыдычных і фізічных асоб Балгарыі.

У адпаведнасці з Пагадненнем аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя створана Беларуска-Балгарская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. З моманту стварэння камісіі праведзена восем пасяджэнняў. Апошняе пасяджэнне камісіі адбылося 20 лістапада 2018 г. у г.Сафія.

На фота: восьмае пасяджэнне Міжурадавай камісіі (20 лістапада 2018 г., г.Сафія)

Развіваецца супрацоўніцтва і на міжведамасным узроўні. Створаны і дзейнічаюць двухбаковыя рабочыя групы ў сферы транспарту, турызму, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, адукацыі.

У Балгарыі дзейнічае тавараправодная сетка шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці