Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 78-й гадавіны Вялікай Перамогі
09.05.2023 г.9 мая 2023 г. супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Балгарыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У Сафіі беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Савецкай арміі і да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адбылася таксама ўрачыстая цырымонія ля помніка савецкаму салдату-вызваліцелю «Алёша» у г.Плоўдзіве. Ад Пасольства Беларусі да помніка былі ўскладзены вянок і кветкі.