:

Спачуванне народу Грэцыі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі чыгуначнай аварыі

01.03.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Грэцыі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі чыгуначнай аварыі.

«Сённяшнія сумныя навіны аб шматлікіх чалавечых ахвярах і вялікай колькасці параненых у выніку буйной чыгуначнай аварыі ў раёне населенага пункта Тэмпі адгукнуліся болем і смуткам у беларускім грамадстве», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні, словы падтрымкі і суцяшэння родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у гэтым трагічным здарэнні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці