:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Лукашэвіча са старшынёй партыі «АБВ» Р.Петкавым

18.11.2021 г.

18 лістапада 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч правёў сустрэчу са старшынёй палітычнай партыі «Альтэрнатыва за балгарскае адраджэнне» Руменам Петкавым.

Абмеркаваны сумесныя ініцыятывы, накіраваныя на развіццё беларуска-балгарскага супрацоўніцтва ў розных сферах, уключаючы ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі.

Суразмоўцы таксама абмяняліся меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі ў Балгарыі ў кантэксце датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 14 лістапада.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці