:

Віншаванне народу Грэцыі з Днём Незалежнасці

25.03.2023 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасці.

«Для беларусаў Грэчаская Рэспубліка вядома як дзяржава з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, сардэчнымі і гасціннымі людзьмі. Агульныя духоўныя каштоўнасці аб'ядноўваюць нашы краіны. Спадзяюся, што, нягледзячы на складаную геапалітычную сітуацыю, Беларусь і Грэцыя здолеюць захаваць узаемны інтарэс да падтрымання і развіцця сувязей на карысць абодвух народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск нязменна зацікаўлены ў аднаўленні і паглыбленні паважлівага і партнёрскага супрацоўніцтва з Афінамі па шырокім спектры напрамкаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Грэцыі здароўя, працвітання і дабрабыту.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці