:

Аб сустрэчы з парламенцкай групай сяброўства «Балгарыя — Беларусь»

13.05.2022 г.

13 мая 2022 г. у Пасольстве Беларусі ў Балгарыі адбылася сустрэча са старшынёй парламенцкай групы сяброўства «Балгарыя — Беларусь», дэпутатам Народнага сходу Балгарыі Даніэлам Пятровым і намеснікам старшыні групы сяброўства, дэпутатам Мамчылам Івановым. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел мэр г.Апан Генча Колеў і намеснік мэра г.Чырпан Янка Тапалаў.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-балгарскага супрацоўніцтва, у тым ліку паміж парламентамі і рэгіёнамі дзвюх краін, у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

З балгарскага боку выказана зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння з рабочай групай Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Балгарыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці