:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 145-годдзя вызвалення Балгарыі

02.03.2023 г.

З нагоды 145-годдзя вызвалення Балгарыі 2 сакавіка 2023 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі, уключаючы ваеннага аташэ пры Пасольстве Івана Беразоўскага, сумесна з расійскімі калегамі наведалі вяршыню Шыпка і ўсклалі вянкі і кветкі да Помніка свабоды.

Баі за Шыпчанскі перавал мелі ключавое значэнне для развіцця руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў, вырашыўшы яе зыход: прасоўванне асманскай арміі было спынена. Беларускія воіны былі сярод тых, хто браў удзел у абароне перавала.

Прадстаўнікі Пасольства Беларусі таксама наведалі храм-помнік «Нараджэнне Хрыстова» ў г.Шыпка і ўсклалі кветкі да памятнай пліты воінам 54-га Мінскага пяхотнага палка, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Балгарыі.

1 сакавіка старшы саветнік Пасольства Беларусі Мікалай Пазняк таксама прыняў удзел у арганізаванай Балгарскім чырвоным крыжом урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да Доктарскага помніка ў Сафіі, устаноўленага ў памяць аб загінуўшых у руска-турэцкай вайне медыках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці