:

Аб удзеле ў мерапрыемстве з нагоды 146-годдзя вызвалення Балгарыі

02.03.2024 г.

З нагоды 146-годдзя вызвалення Балгарыі ад асманскага ярма 2 сакавіка 2024 г. супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Балгарыі разам з прадстаўнікамі балгарскай грамадскасці наведалі вяршыню Шыпка і ўсклалі вянкі і кветкі да Помніка свабоды.

Баі за Шыпчанскі перавал мелі ключавое значэнне для развіцця руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў, вырашыўшы яе зыход: прасоўванне асманскай арміі было спынена. Беларускія воіны былі сярод тых, хто браў удзел у абароне перавала.

Прадстаўнікі Пасольства Беларусі таксама наведалі храм-помнік «Нараджэнне Хрыстова» ў г.Шыпка і ўсклалі кветкі да памятнай пліты воінам 54-га Мінскага пяхотнага палка, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Балгарыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці