Гандлёва-эканамічныя адносіны
Па выніках 2021 года тавараабарот з Рэспублікай Кіпр склаў 1,15 млн. долараў ЗША (70,8% да ўзроўня 2020 года), экспарт — 0,60 млн. дол. (76%), імпарт — 0,55 млн. дол. (65,8%). Сальда двухбаковага гандлю склалася станоўчым для Беларусі ў памеры 0,05 млн. дол.
млн. долараў ЗША
Год |
Тавараабарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2016 |
1,96 |
0,42 |
1,54 |
-1,12 |
2017 |
1,74 |
0,65 |
1,09 |
-0,44 |
2018 |
2,57 |
0,47 |
2,10 |
-1,63 |
2019 |
3,74 |
1,92 |
1,82 |
0,1 |
2020 |
1,62 |
0,79 |
0,83 |
-0,04 |
2021 |
1,15 |
0,55 |
0,60 |
0,05 |
Аснову беларускага экспарту ў Рэспубліку Кіпр у 2021 годзе складалі алюміній неапрацаваны, мэбля і яе часткі, тармазныя вадкасці, ніткі комплексныя сінтэтычныя, зборныя будаўнічыя канструкцыі і інш. У імпарце з Рэспублікі Кіпр пераважалі лекавыя сродкі, цэнтрыфугі, абсталяванне і прылады для фільтравання вадкасцей або газаў, механічныя прылады для распырсквання або распылення вадкасцяў або парашкоў, сокі з садавіны і агародніны, воды, уключаючы мінеральныя і газаваныя, машыны посудамыйныя, абсталяванне для запаўнення і закаркоўкі ёмістасцяў, ўпакоўкі тавараў.
У 2021 годзе аб'ём гандлю паслугамі склаў 610,4 млн. дол. (144,4% да ўзроўня 2020 года), у тым ліку экспарт паслуг з Беларусі — 394,5 млн. дол. (111,4%), імпарт паслуг — 215,9 млн. дол. (320%).
Аб'ём прамых інвестыцый з Кіпра ў Беларусь склаў 1,16 млрд. дол.
Па стане на пачатак 2022 года ў адпаведнасці з Адзіным дзяржаўным рэгістрам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае больш за 500 юрыдычных асоб, створаных з удзелам юрыдычных і фізічных асоб Кіпра.