Палітычныя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кіпр устаноўлены 9 красавіка 1992 г.
Беларуска-кіпрскія адносіны характарызуюцца ў цэлым невысокай дынамікай развіцця.
У 2010 годзе адбылася двухбаковая сустрэча міністраў замежных спраў у рамках 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку.
У студзені 2018 г. у г.Нікасіі праведзены першы раўнд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра А.Краўчанка. Падчас візіту праведзены сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з Міністрам замежных спраў Кіпра, Старшынёй Парламента, а таксама з кіраўніцтвам кіпрскай ГПП.
У маі 2019 г. Пасол Беларусі А.Лукашэвіч наведаў Рэспубліку Кіпр для ўдзелу ў цырымоніі ўручэння даверчых грамат. У ходзе візіту адбыўся шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў і Парламенце.
У верасні 2019 г. на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Кіпра, падчас якой падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
У лістападзе 2019 г. ў г.Нікасіі адбыліся кансультацыі паміж МЗС па консульскай тэматыцы.
У 2022 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кіпр.