Рэгіянальнае супрацоўніцтва
Узаемадзеянне паміж рэгіёнамі Беларусі і Балгарыі разглядаецца ў якасці важнага кампанента двухбаковага супрацоўніцтва.
У цяперашні час паміж абласцямі і гарадамі дзвюх краін заключана больш за 45 пагадненняў аб устанаўленні пабрацімскіх адносін або аб супрацоўніцтве.
Значнай падзеяй у фарміраванні рэгіянальных сувязяў стала правядзенне ў лістападзе 2000 г. у Беларусі першай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Балгарыі, па выніках якой быў створаны беларуска-балгарскі клуб пародненых гарадоў. Другая сустрэча гарадоў-пабрацімаў адбылася ў красавіку 2005 г. у г.Бургасе.
Рэгіянальнае ўзаемадзеянне характарызуецца актыўным абменам дэлегацыямі пародненых абласцей і гарадоў Беларусі і Балгарыі.
Пасол і супрацоўнікі Пасольства Беларусі рэгулярна наведваюць рэгіёны Балгарыі, праводзяць сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых адміністрацый, кіраўнікамі рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат, прадстаўнікамі бізнесу.
На фота: сустрэча Пасла Беларусі А.Лукашэвіча і дэлегацыі Брэсцкай вобласці з кіраўніцтвам вобласці Стара Загора (6 верасня 2021 г.)
Спіс пабрацімскіх гарадоў і рэгіёнаў Беларусі і Балгарыі
1994 год: Валожын — Попава
1996 год: Светлагорск — Слівен
1997 год: Магілёў — Габрава, Вілейка — Этропале, Брэст — Плевен, Мінская вобласць — Русенская вобласць
1998 год: Мар'іна Горка — Траян, Гомель — Бургас, Быхаў — Дранава, Маладзечна — Велінград, Барысаў — Пазарджык
1999 год: Віцебск — Хаскава, Орша — Пернік, Баранавічы — Карлава, Смалявічы — Горна Оряхавіца, Лагойск — Ляскавец, Полацк — Шумен, Асіповічы — Трявна, Пінск — Добрыч
2000 год: Мінск — Варна, Слонім — Тунджа, Пружаны — Паўлікені, Ліда — Сілістра, Мозыр — Стара Загора, Мядзел — Прыморска, Салігорск — Лукавіт, Заслаўе — Несэбр, Рэчыца — Кюсцендзіл, Жодзіна — Нова Загора, Бабруйск — Сеўліева
2002 год: Кобрын — Враца, Шклоў — Сазопаль, Гродзенская вобласць — Плоўдзіўская вобласць
2004 год: Гомельская вобласць — Бургасская вобласць
2005 год: Мінск — Сафія, Жодзіна — Панагюрыштэ, Слуцк — Ловеч, Салігорск — Разград
2007 год: Жлобін — Прыморска
2008 год: Лепель — Банкя
2009 год: Светлагорск — Абзор
2016 год: Смаргонь — Антонава
2018 год: Знаменскі сельскі выканкам — абшчына Апан
2019 год: Магілёўскі раён — абшчына Нові Пазар
2021 год: Брэсцкі раён — абшчына Чырпан, Брэсцкі раён — абшчына Апан, Столінскі раён — Садава, Жабінкаўскі раён — Садава