:

Аб лабараторным тэставанні на інфекцыю COVID-2019 у Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” праводзіць лабараторнае тэставанне на инфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу на платнай аснове.

Даследаванні праводзяцца для грамадзян, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь у краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі COVID-19.

Выезд афіцыйна пацвярджаецца білетам на рэйс альбо іншым дакументам.

Для збору матэрыялу і правядзення даследванняў у кабінет №114 па вул. Казінца, 50 прадстаўляюцца:

  • заява;
  • копія пашпарта, па якім будзе ажыццяўляцца выезд;
  • копія білета альбо іншага дакумента, пацвярджаючага выезд;
  • аплата.

Кошт даследвання для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь састаўляе 41,38 бел.руб., для нерэзідэнтаў – 56,63 бел.руб.

Прыём дакументаў і выпіска рахунку для аплаты ажыццяўляецца ў кабінеце № 114. Дадатковую інфармацыю можаце атрымаць по тэлефоне: 8(017) 398 22 64.

Азнаёміцца з публічным дагаворам аказання медыцынскіх, санітарна-эпідэміялагічных паслуг на платнай аснове трэба тут.

Збор матэрыяла ажыццяўляецца па папярэднім запісу.

Папярэдні запіс для збору матэрыяла ажыццяўляецца па тэлефоне
+375 29 184 71 81 у панядзелак–пятніцу с 14 00 до 1700.

Збор матэрыяла для правядзення даследванняў на COVID-19 ажыццяўляецца нашча альбо не раней чым праз 1,5 гадзіны пасля прыёму ежы, пажадана не чысціць зубы, за дзве гадзіны да здачы матэрыялу на паследванне неабходна адмовіцца ад курэння.

Выдача рэзультатаў ажыццяўляецца пры прад’яўленні пашпарта і дакумента аб аплаце ў кабінеце №114 у панядзелак-пятніцу з 14.00 па 16.00.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці