:

Віншаванне народу Балгарыі з Днём Вызвалення

03.03.2023 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам — Днём Вызвалення.

«Здаўна нашы краіны аб'яднаны славянскімі традыцыямі, агульнымі духоўнымі каштоўнасцямі, праваслаўем і кірыліцай. Беларусы былі сярод тых, хто змагаўся за вызваленне Балгарыі і яе незалежнасць у час Другой сусветнай вайны. Нягледзячы на тое, што Беларусь і Балгарыя выбралі розныя шляхі развіцця і саюзы, наша супрацоўніцтва заўсёды з'яўлялася канструктыўным, будавалася на прынцыпах даверу і павагі, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, неспрыяльная палітычная кан'юнктура не зможа зламаць дух дружбы, разарваць шматлікія міжчалавечыя сувязі паміж беларусамі і балгарамі».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск нязменна зацікаўлены ў аднаўленні раўнапраўнага палітычнага дыялогу з Сафіяй, пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, кантактаў паміж рэгіёнамі, сумеснай навукова-адукацыйнай і гуманітарнай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму балгарскаму народу міру, працвітання, дабрабыту і плённай працы на карысць сваёй радзімы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці