Віншаванне народу Балгарыі з Днём Вызвалення
03.03.2024 г.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам — Днём Вызвалення.
«Гісторыя адносін паміж Мінскам і Сафіяй налічвае не адно дзесяцігоддзе. Заснаваныя на даверы традыцыйна дружалюбныя і партнёрскія кантакты доўгія гады паспяхова ўмацоўваліся, садзейнічалі працвітанню нашых дзяржаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што духоўная блізкасць, сімпатыя і павага паміж беларускім і балгарскім народамі з часам дапамогуць аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва нашых краін, у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сферах. Беларускі бок да гэтага гатовы».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Балгарыі міру, працвітання і дабрабыту.