:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 147-й гадавіны Плевенскай эпапеі

10.12.2024 г.

9 снежня 2024 г., напярэдадні 147-й гадавіны Плевенскай эпапеі, дыпламаты Пасольства Беларусі ў Балгарыі сумесна з расійскімі калегамі наведалі Плевенскую вобласць.

У Пордзіме прайшлі ўскладанне кветак да помніка, дзе ляжаць астанкі 252 салдат, якія загінулі пры вызваленні горада, а таксама ўрачыстая цырымонія адкрыцця манумента Імператару Аляксандру II у двары дома-музея Вялікага Князя Мікалая Мікалаевіча, у якім у гады Вызваленчай вайны размяшчаўся штаб Галоўнага камандавання Расійскай імператарскай арміі.

У Плевене беларускія дыпламаты ўсклалі вянок да капліцы-маўзалею Св. Георгія Пабеданосца ў знак удзячнасці загінуўшым пры вызваленні горада воінам, сярод якіх былі і беларусы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці