Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
10.05.2024 г.З нагоды 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў год 80-й гадавіны вызвалення Беларусі 9 мая 2024 г. супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Балгарыі прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах.
У Сафіі беларускія дыпламаты разам з прадстаўнікамі дыпламатычных місій Арменіі, Казахстана, Расіі, а таксама В'етнама, Кітая, КНДР, Кубы і Манголіі ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат у квартале «Лозенец».
Адбылася таксама ўрачыстая цырымонія ля помніка савецкаму салдату-вызваліцелю «Алёша» ў Плоўдзіве. Ад Пасольства Беларусі да помніка былі ўскладзены вянок і кветкі.
У мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел грамадскія арганізацыі і грамадзяне Балгарыі.