Віншаванне народу Грэцыі з Днём Незалежнасці
25.03.2026 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасці.
«Дасылаю ўсім жыхарам Грэчаскай Рэспублікі шчырыя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці.
Гэта знакавае для вашай дзяржавы свята з’яўляецца сімвалам барацьбы грэчаскага народа за свабоду і права на самавызначэнне, яго непахіснай прыхільнасці ідэалам нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Айчыну.
Беларусь, як і Грэцыя, надае выключнае значэнне падтрыманню сацыяльнай справядлівасці, захаванню культурнай і духоунай спадчыны. Гэта менавіта тыя каштоўнасці, якія пашыраюць сувязі паміж нашымі народамі.
Карыстаюся магчымасцю, каб пацвердзщь зацікаўленасць Мінска ў паглыбленні ўзаемадзеяння з Афінамі. Перакананы, беларуска-грэчаскія адносіны маюць сур’ёзны патэнцыял для больш дынамічнага развіцця.
Сардэчна жадаю народу Грэцыі міру і прагрэсу».