Аб мерапрыемствах з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
24.06.2024 г.З нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дыпламаты Пасольства Беларусі ў Балгарыі прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў у гг. Сафія і Бургас.
22 чэрвеня ў сталіцы разам з расійскімі калегамі і прадстаўнікамі балгарскай грамадскасці былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат у квартале «Лозенец». У Рускай царкве ў Сафіі была адслужана паніхіда па ўсіх, хто аддаў сваё жыццё ў гады вайны. У г.Бургас беларускі дыпламат разам з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і беларускай дыяспары ўсклаў кветкі да помніка савецкім войнам у парку «Святая тройца».
21 чэрвеня ў Рускім доме ў Сафіі адбыўся сумесны з Пасольствам Расіі ў Балгарыі паказ фільма «У жніўні 44-га». Пасля заканчэння паказу дыпламаты і прадстаўнікі балгарскай грамадскасці ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у барацьбе супраць нацызму і запалілі сімвалічную свечку памяці.