:

Віншаванне народу Грэцыі з Днём Незалежнасці

25.03.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасці.

«На працягу многіх дзесяцігоддзяў Мінск і Афіны будавалі супрацоўніцтва на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, сумеснай эканамічнай выгады, справядлівых прынцыпаў міжнароднага права і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на адсутнасць агульных геаграфічных граніц, Беларусь заўсёды бачыла ў Грэцыі добрага еўрапейскага суседа і партнёра», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да аднаўлення страчаных гаспадарчых сувязей, фарміравання новых кантактаў па разнастайных напрамках.

«Запрашаем вас скарыстаць магчымасць наведаць нашу краіну ў рамках бязвізавага рэжыму, прыняць удзел у шэрагу выставак, спартыўных спаборніцтваў, культурных мерапрыемстваў», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў жыхарам Грэцыі міру, прагрэсу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці