Гандлёва-эканамічныя адносіны
Па выніках 2021 года тавараабарот з Грэцыяй склаў 29,80 млн. долараў ЗША (73,2% да ўзроўня 2020 года), экспарт — 3,51 млн. дол. (143,8%), імпарт — 26,29 млн. дол. (68,7%). Сальда двухбаковага гандлю склалася адмоўным для Беларусі ў памеры 22,78 млн. дол.
млн. долараў ЗША
Год |
Тоавараабарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2016 |
35,02 |
0,69 |
34,33 |
-33,64 |
2017 |
46,43 |
2,38 |
44,05 |
-41,67 |
2018 |
44,56 |
8,06 |
36,50 |
-28,44 |
2019 |
47,02 |
4,62 |
42,40 |
-37,78 |
2020 |
40,72 |
2,44 |
38,28 |
-35,84 |
2021 |
29,80 |
3,51 |
26,29 |
-22,78 |
Аснову беларускага экспарту ў Грэцыю ў 2021 годзе складалі антыаксіданты, інгібітары, загушчальнікі, правады ізаляваныя, кабелі, фанера клееная, вырабы сталярныя будаўнічыя і інш. У імпарце з Грэцыі пераважалі свежая садавіна (абрыкосы, вішня, чарэшня, персікі, слівы, цытрусавыя плады і інш.), фальга алюмініевая, лекавыя сродкі, трубы і трубкі медныя, моцныя спіртныя напоі, прадметы і рэчы адзення з футра, футравыя вырабы і інш.
У 2021 годзе аб'ём гандлю паслугамі склаў 1,42 млн. дол. (126,7% да ўзроўня 2020 года), у тым ліку экспарт паслуг з Беларусі — 653,6 тыс. дол. (154,9%), імпарт паслуг — 762,4 тыс. дол. (109,6%).
Аб'ём прамых інвестыцый з Грэцыі ў Беларусь склаў 597 тыс. дол. (126,2% да ўзроўня 2020 года).
Па стане на пачатак 2022 года ў адпаведнасці з Адзіным дзяржаўным рэгістрам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае каля 30 юрыдычных асоб, створаных з удзелам юрыдычных і фізічных асоб Грэчаскай Рэспублікі.