:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 77-й гадавіны Вялікай Перамогі

10.05.2022 г.

9 мая 2022 г. супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Балгарыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У г.Сафіі беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Савецкай арміі і да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адбылася таксама ўрачыстая цырымонія ля помніка савецкаму салдату-вызваліцелю «Алёша» у г.Плоўдзіве. Ад імя Пасольства Беларусі да помніка былі ўскладзены вянок і кветкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці