:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Лукашэвіча з Ганаровым консулам у г.Плоўдзіве

25.02.2021 г.

25 лютага 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч правёў сустрэчу з Ганаровым консулам Беларусі ў г.Плоўдзіве Красімірам Шалевым.

Бакі абмеркавалі сумесныя крокі па развіцці беларускага-балгарскага ўзаемадзеяння ў розных сферах з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічных кантактаў.

У гэтым кантэксце суразмоўцы пагадзіліся з неабходнасцю больш актыўнага задзейнічання патэнцыялу рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, аснову якога складаюць больш за 40 пагадненняў аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў ці аб супрацоўніцтве паміж абласцямі і гарадамі Беларусі і Балгарыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці