:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды Дня славянскага пісьменства

25.05.2021 г.

24 мая 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня святых братоў Кірыла і Мяфодзія, балгарскай азбукі, асветы і славянскага пісьменства, якія адбыліся ў культурна-гістарычным комплексе «Двор кірыліцы». Комплекс размешчаны ў старажытнай сталіцы Балгарыі горадзе Пліска.

Ад Пасольства Беларусі былі ўскладзеныя кветкі да помніка святым братам Кірылу і Мяфодзію.

Беларускія дыпламаты таксама ўсклалі кветкі да помніка-бюста Янкі Купалы, адкрытага у 2019 годзе ў Двары кірыліцы з удзелам дэлегацыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і аўтара бюста, беларускага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці