:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 113-й гадавіны незалежнасці Балгарыі

22.09.2021 г.

22 верасня 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч наведаў г.Вяліка Тырнава і прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 113-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, якія адбыліся ў архітэктурна-музейным комплексе «Царавец». Ад імя беларускай дыпмісіі да Піраміды Незалежнасці былі ўскладзены кветкі.

Адбыліся размовы Пасла Беларусі з губернатарам Вялікатырнаўскай вобласці Георгіем Гугучкавым і мэрам г.Вяліка Тырнава Даніэлем Панавым. Бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Урачыстыя мерапрыемствы наведаў Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці