:

Аб удзеле ў мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту

27.01.2021 г.

27 студзеня 2021 г. старшы саветнік Пасольства Беларусі ў Балгарыі Мікалай Пазняк прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту, якое адбылося ў г.Сафіі ля помніка Савецкай арміі.

Ад імя беларускай дыпмісіі да мемарыяла былі ўскладзены кветкі.

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, заснаваны ў 2005 годзе згодна з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 60/7 «Памяць пра Халакост». Беларусь з'яўляецца сааўтарам гэтай рэзалюцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці