:

Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства ў г.Сафіі

02.07.2021 г.

1 ліпеня 2021 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ўступленню ў пасаду Ганаровага консула Беларусі ў горадзе Плоўдзіў Красіміра Шалева.

Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў К.Шалеву консульскі патэнт і консульскую экзекватуру.

К.Шалеў — вядомы балгарскі бізнэсмэн, заснавальнік і кіраўнік буйной будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі «Бігла III». Ён будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключаюе тэрыторыю васьмі абласцей Балгарыі (Плоўдзіў, Пазарджык, Смолян, Стара Загора, Хаскава, Кырджалі, Слівен і Ямбал).

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу палітычных партый, дзелавых колаў, якія супрацоўнічаюць з Беларуссю, а таксама акрэдытаваныя ў Сафіі паслы шэрагу замежных дзяржаў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці