:

Аб сустрэчы Пасла А.Лукашэвіча з Ганаровым консулам Беларусі ў г.Бургасе

07.04.2022 г.

6 красавіка 2022 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч сустрэўся з Ганаровым консулам Беларусі ў г.Бургасе Атанасам Паповым.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Балгарыяй.

У сакавіку б.г. споўнілася 20 гадоў з моманту заснавання Ганаровага консульства Беларусі ў г.Бургасе. Усе гэтыя гады Ганаровае консульства пад кіраўніцтвам А.Папова ўносіла і прадаўжае ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-балгарскіх сувязей па розных напрамках: ад аказання дапамогі беларускім грамадзянам да развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэгіянальных і турыстычных кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці