:

Віншаванне народу Грэцыі з Днём Незалежнасці

25.03.2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«У сучасных умовах, калі ўвесь свет сутыкнуўся з шэрагам выклікаў і пагроз, вельмі важна берагчы мір і згоду ў грамадстве. Асаблівае значэнне набываюць кантакты, заснаваныя на прынцыпах партнёрства, павагі і ўзаемадапамогі», — адзначаецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Грэцыяй. «Упэўнены, што багатая шматвяковая гісторыя і агульныя духоўныя каштоўнасці народаў нашых краін стануць добрай асновай для далейшага выбудоўвання канструктыўных двухбаковых сувязей», — падкрэсліў А.Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў зацікаўленасць Мінска ў развіцці супрацоўніцтва з Афінамі па розных напрамках, уключаючы эканамічную і інвестыцыйную сферы. «Спадзяюся, што, нягледзячы на існуючую палітычную кан'юнктуру, нашы добразычлівыя адносіны будуць толькі ўмацоўвацца», — адзначыў А.Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў дружалюбнаму народу Грэцыі здароўя, міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці