:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 144-й гадавіны Шыпчанскай эпапеі

21.08.2021 г.

21 жніўня 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах ля Помніка свабоды «Шыпка», прысвечаных 144-й гадавіне Шыпчанскай эпапеі.

Бітва за Шыпчанскі перавал мела ключавое значэнне для развіцця Руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў. Баі за Шыпку, якія вяліся 21-26 жніўня 1877 г., вырашылі яе зыход: прасоўванне асманскай арміі было спынена. Разам з балгарскімі апалчэнцамі ў абароне перавала прымалі ўдзел і беларускія воіны.

Падчас мерапрыемстваў адбылася кароткая гутарка Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця двухбаковых адносін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці