:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2021 г.

22 чэрвеня 2021 г. у г.Сафіі Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Савецкай арміі і да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты ж дзень Пасол Беларусі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця фотавыставы «Партызанскі рух Беларусі», якая адбылася ў Расійскім культурна-інфармацыйным цэнтры ў г.Сафіі. Выстава падрыхтавана з выкарыстаннем архіваў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці