:

Аб цырымоніі ўручэння ўзнагарод балгарскім удзельнікам кінафестывалю «Лістапад»

06.12.2021 г.

6 снежня 2021 г. у Пасольстве Беларусі ў Балгарыі адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод балгарскім удзельнікам XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (20-26 лістапада 2021 г.).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Пасол Беларусі Аляксандр Лукашэвіч, балгарскія рэжысёры Пеця Накава і Раліца Дзімітрова, прадзюсер Пламен Герасімаў, а таксама член журы кінафестывалю «Лістапад» ад Балгарыі Уладзімір Ястрэба.

Сёлета спецыяльны прыз журы кінафестывалю атрымаў дакументальны фільм «Ціхая спадчына» (рэжысёр П.Накава). Балгарская дакументальная карціна «Балада аб Галілеі» (рэжысёр Р.Дзімітрова) удастоена прыза за раскрыццё ўнутранага свету мастака ў сучаснай рэальнасці.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця беларуска-балгарскіх сувязей у сферы кінематаграфіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці