:

Пасол Беларусі А.Лукашэвіч наведаў г.Плевен

15.05.2021 г.

15 мая 2021 г. адбылася паездка Пасла Беларусі ў Балгарыі Аляксандра Лукашэвіча ў г.Плевен для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды свята горада.

На фота: Пасол Беларусі А.Лукашэвіч і мэр г.Плевена Г.Спартанскі

Падчас паездкі Пасол Беларусі наведаў Медыцынскі універсітэт г.Плевена і сустрэўся з яго рэктарам Дабрамірам Дзімітровым. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін, у прыватнасці, ўсталяванне супрацоўніцтва паміж згаданым балгарскім універсітэтам і профільнымі ВНУ Беларусі.

А.Лукашэвіч таксама правёў сустрэчу з кіраўніцтвам кампаніі «БЕЛАРУС АГРА-Трэйд», якая з'яўляецца афіцыйным дылерам Мінскага трактарнага завода ў Балгарыі. Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб перспектывах пашырэння продажаў прадукцыі МТЗ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці