:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 60-годдзя першага палёту чалавека ў космас

12.04.2021 г.

12 красавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас.

У прыватнасці, кіраўнік беларускай дыпмісіі ўсклаў кветкі да помніка Юрыю Гагарыну, устаноўленаму ў г.Банкя, а таксама наведаў урачыстую цырымонію адкрыцця тэматычнай фотавыставы, якая адбылася ў Расійскім культурна-інфармацыйным цэнтры ў г.Сафіі.

Падчас мерапрыемстваў адбыліся размовы Пасла Беларусі з дэпутатам Барысам Цвятковым, мэрам г.Банкя Рангелам Маркавым, кіраўніком партыі «Альтэрнатыва за балгарскае адраджэнне», былым міністрам унутраных спраў Балгарыі Руменам Петкавым, дырэктарам Дома Масквы ў г.Сафіі Барысам Громавым.

Цырымонія ўскладання кветак да помніка Ю.Гагарыну

Цырымонія ўскладання кветак да помніка Ю.Гагарыну

Адкрыццё выставы ў РКІЦ, прысвечанай 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас

Размова Пасла Беларусі А.Лукашэвіча з Р.Петкавым

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці