:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 114-й гадавіны незалежнасці Балгарыі

23.09.2022 г.

22 верасня 2022 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 114-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, якія адбыліся ў г.Вяліка Тырнава ў архітэктурна-музейным комплексе «Царавец».

Ад імя Пасольства Беларусі да Піраміды Незалежнасці быў ўскладзены вянок.

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам г.Вяліка Тырнава абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальных сувязей, уключаючы магчымасць устанаўлення супрацоўніцтва паміж г.Вяліка Тырнава і адным з гарадоў Беларусі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці