:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 76-й гадавіны Вялікай Перамогі

09.05.2021 г.

9 мая 2021 г. Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У г.Сафіі беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Савецкай арміі і да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адбылася таксама ўрачыстая цырымонія ля помніка савецкаму салдату-вызваліцелю «Алёша» у г.Плоўдзіве. Ад імя Пасольства Беларусі да помніка былі ўскладзены вянок і кветкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці