:

Віншаванне народу Кіпра з Днём Незалежнасці

01.10.2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Рэспублікі Кіпр з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Важнасць захавання цэласнасці кожнай краіны і яе дзяржаўнага суверэнітэту чарговы раз падкрэсліваецца сучаснымі выклікамі і раздзяляльнымі лініямі на еўрапейскім кантыненце, — гаворыцца ў віншаванні. — Звяртаючыся да гісторыі двухбаковых адносін, якім у красавіку гэтага года споўнілася 30 гадоў, хачу адзначыць, што нам удалося сфарміраваць трывалыя сувязі паміж нашымі дзяржавамі, уключаючы дзелавыя і гуманітарныя кантакты. Упэўнены ў значным патэнцыяле далейшага пашырэння ўсяго спектра беларуска-кіпрскага ўзаемадзеяння».

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што ў хуткім часе ўдасца пераадолець неспрыяльную палітычную кан'юнктуру, а дружба паміж беларусамі і кіпрыётамі стане надзейнай асновай для развіцця дыялогу паміж дзвюма краінамі на прынцыпах даверу і павагі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Кіпра мірнай будучыні, працвітання і дабрабыту.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці