:

Пайшоў з жыцця Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

27.11.2022 г.

26 лістапада 2022 г. раптоўна памёр Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Макей.

Пасольства Беларусі ў Балгарыі выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Уладзіміравіча.

Пайшоў з жыцця выбітны кіраўнік і бліскучы дыпламат, сапраўдны патрыёт, мудры настаўнік і цудоўны чалавек з адкрытай і светлай душой.

Будучы высокім прафесіяналам, ён зрабіў шмат для адстойвання інтарэсаў сваёй Радзімы на міжнароднай арэне і ўмацавання аўтарытэту Беларусі. Уладзімір Уладзіміравіч карыстаўся сімпатыяй, аўтарытэтам і заслужанай павагай не толькі сярод беларусаў, але і ў шматлікіх замежных партнёраў.

Гэта вялікая і незаменная страта для ўсіх нас, для дыпламатычнай сям'і і для ўсёй Беларусі. Добрая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах.

Смуткуем разам з сям'ёй, роднымі і блізкімі Уладзіміра Уладзіміравіча.

У Пасольстве Беларусі ў Балгарыі адкрыта электронная кніга спачуванняў. Накіраваць паведамленні можна да 2 снежня 2022 г. на адрас bulgaria@mfa.gov.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці