:

Аб адкрыцці беларускага сада ў г.Пазарджыку

25.09.2023 г.

23 верасня 2023 г. у г.Пазарджыку (парк-востраў «Свабода») адбылася цырымонія адкрыцця беларускага сада. Праект рэалізаваны Пасольствам Беларусі ў Балгарыі сумесна з мэрыяй г.Пазарджык у рамках міжнароднага праекта «Сад свету» і пры садзейнічанні Ганаровага консула Беларусі ў г.Плоўдзіве.

Разам з беларускімі дыпламатамі ў цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік старшыні Народнага сходу Балгарыі Расіца Кірава, мэр г.Пазарджыка Тодар Папоў і легенда балгарскага футбола Хрыста Стоічкаў.

У аснову беларускага кутка лёг дызайн-праект Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Ідэя экспазіцыі заключаецца ў дэманстрацыі натуральнага прыроднага, тыповага для Беларусі ландшафту ў спалучэнні з фармалізаванай выявай ракі ў выглядзе ручая, па якой плывуць рушнікі (за аснову ўзяты словы з папулярнай песні «Рушнікі» музычнага калектыву «Песняры»). Гэтыя вобразы сімвалізуюць экалагічную чысціню прыродных рэсурсаў Беларусі, яе лясных і водных багаццяў, а таксама мірную настроенасць беларусаў.

У рамках міжнароднага праекта «Сад свету» таксама адкрыліся сады Албаніі, Грэцыі, Грузіі, Ірака, Італіі, Кіпра, Марока, Малдовы, Палестыны, Сербіі, Турцыі і іншых краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці