Аб удзеле ў мемарыяльнай цырымоніі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны
11.11.2024 г.11 лістапада 2024 г. па запрашэнні Пасольства Сербіі ў Балгарыі Часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны, якая адбылася на сербскіх ваенных могілках у Сафіі.
Ад беларускай дыпламатычнай місіі былі ўскладзены кветкі да манумента загінуўшым сербскім воінам.