:

Аб візіце ў Балгарыю дэлегацыі Брэсцкай вобласці

07.09.2021 г.

4-7 верасня 2021 г. пры садзейнічанні Пасольства Беларусі адбыўся візіт у Балгарыю прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў Брэсцкай вобласці на чале з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным эканамічным форуме «Чырпан-2021», у рамках якога была прадстаўлена прэзентацыя Брэсцкай вобласці. На палях форуму падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БАГА «Саюз прадпрымальнікаў, працадаўцаў і рамеснікаў» і Гандлёва-прамысловай палатай г.Стара Загора, а таксама праведзены перагаворы з замежнымі партнёрамі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў сферы гандлю, інвестыцый, прамысловасці і турызму.

Падчас візіту беларуская дэлегацыя наведала буйныя эканамічныя цэнтры Балгарыі – Плоўдзіў, Бургас і Стара Загору і правяла перагаворы з губернатарамі гэтых абласцей. У фокусе ўвагі суразмоўцаў знаходзіліся пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж абласцямі дзвюх краін па шырокаму спектру напрамкаў з акцэнтам на інтэнсіфікацыю гандлёва-эканамічных кантактаў. Бакі таксама дамовіліся аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне турызму, спорту, па лініі культурных і маладзёжных абменаў.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу наведалі шэраг прадпрыемстваў Плоўдзіўскай і Старазагорскай абласцей, абмеркавалі з балгарскімі партнёрамі ўсталяванне ўзаемавыгаднага дзелавога супрацоўніцтва.

У мерапрыемствах візіту прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч, Ганаровы консул Беларусі ў г.Бургасе Атанас Папоў, Ганаровы консул Беларусі ў г.Плоўдзіве Красімір Шалеў.

Па выніках 2020 года знешнегандлёвы абарот паміж Брэсцкай вобласцю і Балгарыяй склаў больш за 9 млн. долараў ЗША і вырас у параўнанні з 2019 годам больш чым у 1,8 разы, у тым ліку экспарт склаў каля 5 млн. долараў (рост у 3,4 разы), імпарт – 4,3 млн. долараў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці