:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 146-й гадавіны Плевенскай эпапеі

09.12.2023 г.

8 снежня 2023 г., напярэдадні 146-й гадавіны Плевенскай эпапеі, Часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў і супрацоўнікі Пасольства Беларусі сумесна з расійскімі калегамі наведалі Плевенскую вобласць.

У г.Пордзіме беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі да помніка, дзе ляжаць астанкі 252 салдат, якія загінулі пры вызваленні горада, і да памятнай стэлы ў гонар Мікалая Пірагова, які лячыў тут параненых. У г.Плевене ад Пасольства Беларусі быў ускладзены вянок да капліцы-маўзалею Св. Георгія Пабеданосца ў знак удзячнасці загінуўшым пры вызваленні горада воінам, сярод якіх былі і беларусы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці