:

Аб мерапрыемствах з нагоды 82-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2023 г.

З нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня 2023 г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Балгарыі разам з прадстаўнікамі дыпламатычных місій Расіі і Казахстана ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат у сафійскім квартале «Лозенец». Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання.

У гэты ж дзень старшы саветнік Пасольства Беларусі Мікалай Пазняк прыняў удзел у міжнародным круглым стале “Дзень памяці і смутку. Гістарычная праўда як фактар супрацьдзеяння нацызму. 80 гадоў перамогі ў Сталінградскай бітве». Па відэасувязі ў мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марына Краснова.

У прывітальным слове беларускі дыпламат адзначыў, што савецкі народ заплаціў за Перамогу неймаверна высокую цану — жыццямі дваццаці сямі мільёнаў чалавек, Беларусь страціла трэць сваіх жыхароў. У гэтым кантэксце падкрэслена неабходнасць рашучага супрацьдзеяння на ўсіх узроўнях нахабным і цынічным спробам калектыўнага Захаду і сатэлітаў перапісаць гісторыю, даць скажоныя маральныя і прававыя ацэнкі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны: «У Беларусі заўсёды будуць асуджаць фальсіфікацыю гістарычнай ісціны, неанацызму і насаджэнне новых экстрэмісцкіх ідэалогій». Беларускі дыпламат таксама праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Беларусі крымінальнай справы па факце генацыду беларускага насельніцтва ў час вайны і пасляваенны перыяд.

Прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі акцэнтавала ўвагу на навукова-адукацыйным аспекце мер, што прымаюцца ў краіне па захаванні гістарычнай памяці.

У Рускім Доме ў Сафіі экспануецца інфармацыйна-ілюстрацыйны праект «Лясная песня», падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Выстаўка дае магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага партызанскага руху праз дакументы таго часу: рукапісныя матэрыялы, агітацыйныя плакаты, газеты, фатаграфіі, урыўкі з апавяданняў, паэм, вершаў і песень.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці