:

Аб мерапрыемстве з нагоды Дня народнага адзінства

19.09.2023 г.

З нагоды дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь — Дня народнага адзінства 18 верасня 2023 г. Пасольствам Беларусі ў Балгарыі пры падтрымцы Рускага дома ў Сафіі арганізаваны паказ гістарычнай кінастужкі «На іншым беразе».

У сваім выступленні Часовы павераны ў справах Беларусі ў Балгарыі Мікіта Лешукоў расказаў пра гісторыю станаўлення свята, адзначыўшы, што дзень 17 верасня 1939 г. стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. «Сёння суверэнная Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры сусветных падзей і інтарэсаў глабальных гульцоў. У існуючых рэаліях для нас вельмі важна забяспечыць дасягненне грамадскага кансэнсусу па ключавых пытаннях развіцця краіны. І сёння беларусы, як ніколі, адзіныя ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі», — падкрэсліў беларускі дыпламат.

У фільме на прыкладзе адной беларускай сям'і паказана гісторыя ўсяго беларускага народа ў гады знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Кінастужка расказвае пра жыццёвыя перыпетыі простых людзей, пра іх барацьбу за права заставацца беларусамі і спробы абараніць сваю веру.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Арменіі, Казахстана, Расіі, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Балгарыі, Дома Масквы ў Сафіі, а таксама беларускай дыяспары, балгарскіх навукова-акадэмічных колаў і грамадскіх арганізацый.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці