:

Аб мерапрыемствах з нагоды Дня народнага адзінства

18.09.2024 г.

17 верасня 2024 г. з нагоды Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава «Беларусь: цудоўныя імгненні», падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам «Беларусь 24». Арганізатарамі выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Балгарыі.

Экспазіцыя складаецца з работ вядомых беларускіх фатографаў і расказвае аб унікальнай культуры Беларусі, прыгажосці яе прыроды, дабрыні і жыццярадаснасці жыхароў. Беларусь паўстае прыгожай, разнастайнай і непаўторнай краінай са шматвяковай і багатай гісторыяй, помнікамі старажытнай культуры і архітэктуры, сучаснымі будынкамі і наватарскімі ідэямі.

Таксама адбыўся паказ гістарычнай драмы «На другім беразе», прысвечанай аднаму з найбольш складаных і трагічных перыядаў гісторыі Беларусі, калі заходняя частка краіны знаходзілася пад уладай Польшчы па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці